Міраслаў Адамчык

17 Декабрь 2010

Міраслаў Адамчык 2010-12-17 17:13:25

Filed under: дом,партрэт,фота — Міраслаў Адамчык @ 17:13

74.77 КБ

Зімовы партрэт паэта.

20 Ноябрь 2010

Танка

Filed under: гарэлка,дом,нацюрморт,танка,фота,хайку,хоку — Міраслаў Адамчык @ 17:45

***
Хоку Басё і
японскага віскі на
тры пальца… Вось
і ўсё, што шчыра люблю
з той усходняй культуры.

133.22 КБ

***

Эх, шкода, Басё
не пакаштаваў віскі
з выспы Хакайда.

19 Ноябрь 2010

Хрыстос на небе

Filed under: дзённік,нататка — Міраслаў Адамчык @ 18:57

***
Уразіла назіранне гностыкаў, якія лічылі, што Хрыстос, як узнёсся на неба, то парушыў размеркаванне сфераў, каб людзі перасталі звяртацца непасрэдна да зорак.

29 Сентябрь 2010

Віншую з нараджэннем!

Filed under: дом,нататка,партрэт,фота — Міраслаў Адамчык @ 16:57


Адаму Глобусу — 52!

10 Сентябрь 2010

Пайшлі баравікі.

Filed under: дзённік,дом,фота,хайку,хоку — Міраслаў Адамчык @ 16:56

***
Водар верасня,
у духоўцы сушацца
белыя грыбы.


Прывёз з лесу кошык баравікоў!

2 Сентябрь 2010

Рыга

***
Летам занатоўваў думкі ў папяровы блакнот, але не ўсё змагу перапосціць у ЖЧ, папера вытрымлівае ўсё, без спрэчак, тлумачэння і выбачэнняў. Цяпер перакананы, што дзённік шчыра весці можна адно на паперы, не публічна.


Кацярына і выстава, 2010.

З папяровага дзённіка
***
Недалёка ад дому дзіцячы сіроцкі прытулак лагернага тыпу, дзеці калючыя і навязлівыя, як дзядоўнік, падумалася, што дапамагаць дзіцячым прытулкам, як паліваць пустазелле, добры занятак для папулістаў палітыкаў.

1 Сентябрь 2010

Рыга

Filed under: riga,архітэктура,дзённік,краявід,нататка,фота — Міраслаў Адамчык @ 16:56


Рыжскі наватвор дом Чарнагаловых, 2010.

***
Былі спадзяванні, што паўночная готыка зойме пачэснае мейсца сярод сімвалаў Латвіі, але чыноўнікі з Еўрасаюза параілі сканцэнтраваць намаганні ў рэстаўрацыі на двухпавярховай драўлянай местачковай архітэктуры і не паглыбляцца ў нямецкую чырвоную цэглу.
Атрымалі з Еўропы на саламяны капялюш, кашулю вышыванку і лапці замест лакавых ботаў.

Пад катам яшчэ пару здымкаў Рыгі.




Riga

Filed under: riga,архітэктура,дзённік,краявід,нататка,фота — Міраслаў Адамчык @ 16:31

1 верасня – час вяртацца з летніх вакацый за стол, да ўспамінаў пра сонца, мора і цяпло.


Успаміны пра Рыгу, 2010.

16 Август 2010

Юрмала

Filed under: дзённік,дом,краявід,нататка,фота — Міраслаў Адамчык @ 15:54

Нядаўна вярнуўся з мора, гэтым летам нарэшце па сапраўднаму ацаніў і палюбіў прахалодную Балтыку.


Балтыка, Юрмала, 2010. Пляменнік Макс і сабачка Тоні.

Шклянка простай прахалоднай вады!

Filed under: дом,нататка,нацюрморт,фота — Міраслаў Адамчык @ 15:48

З усіх ня лічбавых гаджэтаў сённе самыя жыццёва важныя вентылятар і кандыцыянер, з напояў – шклянка простай вады.


Шклянка простай прахалоднай вады!

Older Posts »

Powered by WordPress

Закрыть