Міраслаў Адамчык

29 Апрель 2009

хоку

Filed under: дом,фота,хоку — @ 22:38

***
Сабраўся касіць
траву, але разуўся
і стаў басанож.




Айва ў двары.

Кот

Filed under: дом,кот,фота,хоку — @ 22:31

Кот ловіць пчалу –
трэ пысу і мяўкае,
плачацца з гора.




***
Хатні кот у двары ловіць усё, што рухаецца і лётае, не адрознівае матылька ад пчалы і чмяля. Пчолы добра джаляць, апухла лапа і пыса, але кот усё адно ўпарта кідаецца на ўсё, што ляціць. Думаў, пчолы навучаць ката баяцца. Не, кот — упарты, пасядзіць, акрыяе і зноў кідаецца на пчолаў. Стала шкода коціка, занёс у дом, чую зноў плача, — на шыбе злавіў і прыдушыў пчалу.

Віка

***
Апошнім часам пераглядаючы здымкі, усё часцей выбіраю не самыя ўдалыя па фокусу ці рэзкасці і супакойваю сябе словамі знакамітага фатографа Карце Брэсона: “ Размовы пра рэзкасць – буржуазныя забабоны” і словамі Раберта Капа – “ Калі здымак занадта рэзкі, значыць вы былі далёка ад падзеі! “. “Рука фатографа мусіць злёгку дрыжаць і фокус збівацца”…




Віка ня ў фокусе.

27 Апрель 2009

Кветкі

Filed under: дзённік,нацюрморт,фота — @ 21:46

Пасля здымкаў дзяўчат, так прыемна вярнуцца да просценькага нацюрморта з кветкамі.


Парк

Filed under: дзённік,мінск,фота — @ 19:48

Парк мінскай 3-й клінічнай бальніцы. Дрэвы, як падстрыжаныя хірургамі…




Учора ў бальнічным дворыку здымаў брата.







24 Апрель 2009

Артур і Насця

Filed under: мінск,фота — @ 23:39




Аднакурснікі — мінчанін Артур і Насця з Гомеля.

Міраслаў Адамчык 2009-04-24 19:47:25

Filed under: дзённік,нататка — @ 22:47

Шмат здымаю і не паспяваю як след разабраць, праглядзець, давесці, выбраць лепшае і апрацаваць, а складаю на вінт кампутара, у спадзяванні некалі вярнуцца і пераглядзець адасобленым позіркам. Як быццам спадзяюся пазней ўбачыць нешта іншае, знятае не мною.

Пятнічнае, вечаровае.

Filed under: мінск,фота — @ 22:42




Мінчанка Насця.

22 Апрель 2009

Віка

Filed under: мінск,фота — @ 0:17




Віка з Лунінца.






Бальніца

Filed under: дзённік,нататка — @ 0:11

Увечары з Таццянаю заходзілі да брата ў бальніцу, занеслі кубак і лыжку. Аказваецца ў нашы бальніцы трэба абавязкова класціся са сваімі лыжкамі і кубкамі. Здаецца, выключна нашая традыцыя! Лыжак беларускія бальніцы, як не мелі, так не маюць.
Валодзя смеючыся расказаў, што яму не далі за абедам катлету: “ Вы да нас толькі леглі – на вас катлету яшчэ ня выпісалі! Пакормім, чым зможам!” Далі пусты рыс з чорным хлебам і вараны бурак.
Таня спытала, ці адчувае ён сябе выключаным з жыцця.
–Не, — абурыўся брат, — Я ўжо два інтэрв’ю нагаварыў па тэлефону з прыбіральні!
Брат быў вясёлы, так што, спадзяюся, хутка паправіцца.

Older Posts »

Powered by WordPress

Закрыть