Міраслаў Адамчык

30 Октябрь 2009

Восень

***
Скінула лісце
ці прачнецца вясною
дрэўца ля дома.






Вясновая Прыпяць.

28 Октябрь 2009

Інфанта

Filed under: мінск,партрэт,фота — @ 0:44





Пад катам некалькі здымкаў Марыі ў вобразе інфанты.









26 Октябрь 2009

Вільня

Filed under: pr,відэа,вільня — @ 17:48



Відэафрагмент вечарыны паэтаў WORLD HAIKU ASSOCIATION у касцёле святой Кацярыны, Вільня, 04.10.2009.

22 Октябрь 2009

Будка ратаўніка

Filed under: фота,хайку,хоку — @ 21:21

***
Марскі ратаўнік,
вось праца пра якую
мару з дзяцінства.




Барса, будка ратаўніка.

Карты

Filed under: нататка,постар — @ 0:13

З нерэалізаваных праектаў: добра было зрабіць калоду карт з партрэтамі сучасных беларускіх літаратараў. Менавіта сучасных. Скласці так званы “табель а рангах”. З тымі каго з намі няма мы ужо неяк вызначыліся, каго лічыць Асам, каму па таленту мейсца ў шасцёрках, а хто і на двойку не напрацаваў. Хіба што Скарыну — Джокерам пакінуць.
А з сучаснымі пісарамі будзе праблема, у “трояшнікі” сучбеллітаратуры большасці творцаў трапляць не ахвота, прызвычаіліся да эўфемізмаў, кшталту, “лепшы празаік новай гэнэрацыі”, “знакаміты блогер”, або да званняў і пасад, кіраўнікі саюзаў, галоўныя рэдактары перыёдыкі, някляевы-пашкевічы-пятровічы… , якая там літаратура, так званая “сакратарская”, і ў калоду пройдуць, як пасрэдная драбяза, або наогул, мейсца на такіх дзеячаў не хопіць. У стосе карт – усяго 54, а каля беллітаратуры трэцца чалавек пяцьсот.


87.58 КБ

Праект цяжкі для рэалізацыі. Літаратурных каралёў і валетаў я наздымаў, але ж траякоў не хапае…
..

19 Октябрь 2009

Міраслаў Адамчык 2009-10-19 19:10:32

Filed under: дом,нататка,нацюрморт — @ 22:10

***
На мой густ, дранікі з кабачка смачнейшыя за дранікі з бульбы. Дранікі з кабачка – восеньскія, а дранікі з бульбы – вясновыя, бо смачнейшыя са старой “крухмальнай” бульбы.
Сёння мама папрасіла завесці яе на дачу і памагчы сабраць ураджай часнаку. Я люблю маміны восеньскія нацюрморты: яблыкі, гарбузы, кабачкі, ды лук з часнаком.




Звычайны мамін восеньскі нацюрморт, кабачок з часнаком.

Глобус

Filed under: дзённік,дом,фота — @ 21:50

Праведаў маму, пераказваў навіны з інэту і згадаў, што Валодзя напісаў пра Глобусаў. Мама захвалявалася і пачала распытваць, што дакладна Валодзя напісаў пра яе прозвішча. http://adam-hlobus.livejournal.com/646138.html
Давядзецца раздрукаваць напісанае і занесці маме на зверку.




Ніна Уладзіміраўна Глобус, 19.10.2009.

18 Октябрь 2009

Іслач

Filed under: беларусь,фота,хайку,хоку — @ 22:56

***
Кладка праз рэчку
хісткая . Сцеражыся
восеньскай вады.




Рэчка Іслач пад Ракавам, 17.10.2009.

16 Октябрь 2009

Дзяльба!

Filed under: відэа — @ 22:09



Прыблізна гэтак Еўропа, Расія і Беларусь дзеляць нетра Сібіры.

15 Октябрь 2009

Фотаташизм

Filed under: архітэктура,плынь,фота — @ 18:32




Эскіз пано “ФОТАТАШЫЗМ”.

Older Posts »

Powered by WordPress

Закрыть