14 Октябрь 2009
13 Октябрь 2009
Акіра Такенамі

На паэтычным фэсце сусветнай асацыяцыі хайку ў Літве з японскіх паэтаў і перакладчыкаў самым прыкметным і яскравым быў Акіра Такенамі (Akira Takenami ). Пісьменнік, фатограф, блогер і кінарэжысёр. Заўсёды ўскудлачаны, экстравагантна апрануты ў мужчынскія кімано, заўсёды з камераю ў руцэ і ветліваю ўсмешкаю на твары. Кнігі і фотаальбомы Акіры паспяхова прадаюцца ў Японіі. Кіно і некалькі кніг Акіра прысвяціў сваёй хатняй котцы Ноле.
З дазволу Акіры пераклаў некалькі хайку паэта.
***
Шолахі снегу
кранулі сэрца, калі
паваліўся кедр.
***
The sound of snow
reached its core,
the cedar falls
***
Зімовыя вят-
рыскі счапіліся на
люднай вуліцы.
***
A cold wintry wind
bites another on
the busy streets.
***
Працінае мур
белы зімовы подых
на захад і ўсход.
***
Breaking the wall,
white breath into
the west, the east.
11 Октябрь 2009
Вільня!
9 Октябрь 2009
Дэкаратыўнае пано
Міраслаў Адамчык 2009-10-09 17:32:12
8 Октябрь 2009
Вільня
***
Восеньскі туман
над віленскім стадыёнам,
вежа “Бабілон”.
Вільня, 07.10.2009.
***
Брат заўважыў, што з усіх здымкаў, найлепшымі, я лічу адно апошнія, як быццам раблю аднадзённую газету.
прэзенты
За мінулы тыдзень атрымаў тры прыемных прэзента ад Вільні.
***
У віленскім выдавецтве VAGA выйшаў паэтычны зборнік “Druskininkai Poetic Fall 2009” з маімі хайку па беларуску, і ў перакладах Артураса Шыланскага на літоўскую і ангельскую мовы. 
***
На паэтычным фэсце хайку — World Haiku Association Conference 2009, давялося чытаць вершы ў касцёле святой Кацярыны. Здымкі з маім выступленнем не атрымаліся, (выпадкова выключыў камеру), але застаўся ўспамін пра ўрачысты і святочны настрой!
***
І нечаканы падарунак атрымаў учора ад сябра Сяргея — скрыню выдатнага італьянскага віна! Вельмі кранула, бо разумею, што падарунак ад шчырага сэрца, і я цяпер ў разгубленасці, як-калі-чым аддзячыць. Пару бутэлек пакіну выпіць разам на Радзіме на нашае сяброўства! З доўгай дарогі шклянка чырвонага віна лепшы сродак зняць стому. 

















