Манеты Белнацбанка ў мяне выклікаюць поўнае непаразуменне. Чаму ў перамешку з Праваслаўнымі святымі, манетны двор друкуе серыю “Гараскопы”, і поруч з “Наваселлем” і “Вяселлем” казкі “Тысяча і адна ноч” або “Алісіны прыгоды у дзівоснай краіне”. Дзіўны выбар нумізматычных тэмаў. Адзінае, што радуе ў гэтай сітуацыі — манеты хаця б зроблены па беларуску.

Насця і казкі “Тысяча і адна ноч”.
***
Калядны настрой!
Люстраныя шарыкі
распакоўваю.

Аўтапартрэт з люстраным шарыкам.
Віленскі сябра Рабертас любіць правільныя выразныя якасныя парадныя здымкі, а ў мяне атрымаўся замазаным. Вячэралі ў прыцемках.
Адзінае, што мне суцяшае і забаўляе ў гэтым здымку — Рабертас трымае на руках дачку Агні.

Рабертас і Агні, 21.11.2009.
Ужо восенню летнія здымкі выглядаюць мінулагоднімі.

Восеньскім вечарам бывае прыемна прагартаць сонечныя летнія здымкі, і нават захапіцца маркотнымі марскімі краявідамі.

***
Кінуў каменьчык,
а качкі кінуліся
лавіць, быццам хлеб.

Туман на Цнянцы, Таццяна 08.11.2009.