Міраслаў Адамчык

24 Май 2010

Сынкавічы

Сынкавіцкая гатычная царква Святога Міхаіла.


Сынкавічы,17.05.2010.

Цудоўны твор беларускай готыкі, але ж поруч праз дарогу кароўнікі, і так невыносна тхне гноем, саладжавым трупным, як быццам недзе адкрыты скатамагільнік. Я двойчы гэтай вясною быў у Сынкавічах, у красавіку і ў траўні, і абодва разы немагчыма выйсці з машыны, гэтак моцна па носе біў пах гнілля, што ўжо было ані да архітэктуры, і не да сабору, і хацелася хутчэй бегчы далей. Такая бяда… Мажліва зімою, калі ўсё наўкола замерзне, можна будзе яшчэ раз вярнуцца да храма.




22 Май 2010

У Сынкавічах…


Вёска Сынкавічы, 17.05.2010.

Гэты аб’ект прамысловай архітэктуры ў Сынкавічах уразіў болей за знакамітую царкву.

10 Март 2010

Бярэзіны

Па дарозе з Рыгі да дому некалькі разоў спыняліся ў лясочках…


Сакавік, час збіраць бярозавы сок!

13 Январь 2010

Сантока

Сёння брат падарыў томік паэта вандроўніка Танэда Сантока, а я для сябе пераклаў і занатаваў пару радкоў з японца.


***
Вось-вось выпадзе зуб, а я ўсё ў дарозе.

***
Заўтра Новы год –
прыгажэй парэжу рэпку.

***

Сцу і струмень
кірую ў бок
адкуль чуецца джаз.





Часнык і верацяно.

16 Декабрь 2009

Мінск

У Мінску другі дзень добры марозік, раніцай пад мінус 20, ажно снег пасінеў!




Мінск, вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.

9 Декабрь 2009

Міраслаў Адамчык 2009-12-08 23:02:46

***
Дубы на груду
патанаюць ў тумане.
Дарога ў Вільню.


30 Октябрь 2009

Восень

***
Скінула лісце
ці прачнецца вясною
дрэўца ля дома.






Вясновая Прыпяць.

18 Октябрь 2009

Іслач

Filed under: беларусь,фота,хайку,хоку — @ 22:56

***
Кладка праз рэчку
хісткая . Сцеражыся
восеньскай вады.




Рэчка Іслач пад Ракавам, 17.10.2009.

9 Октябрь 2009

Нёман

Filed under: беларусь,хайку,хоку — @ 21:53

***
Кастрычнік! Нёман
і нават качкі колеру
кастрыцы.


8 Октябрь 2009

Фэст

Filed under: беларусь,фота,хоку — @ 19:54

***
Паэтычны фэст,
а поруч Нёман патанае
ў тумане.



Older Posts »

Powered by WordPress

Закрыть