Сёння паў дня забралі тэлевізійшчыкі з БТ– пісалі рэпартаж пра Адама Глобуса і нашае выдавецтва для “ток-шоў” Якое “ток-шоў” і калі пойдзе ў эфір мы дакладна не даведаліся, бо ані ў мяне, ані ў брата БТ не ідзе, і нам без розніцы. 
Тэлежурналістка Вольга паскардзілася, што ў гэтым годзе не купіла ніводнай кнігі.
А я гады два, як не гляджу тэлебачанне. Ніякае. Гляджу толькі кіно па DVD. Што пойдзе ў эфір з сённяшняга запісу, я думаю, ніколі не ўбачу. Але ж мама яшчэ часам глядзіць БТ. Няхай мама парадуецца, як убачыць Валодзю. 


14 Декабрь 2008
11 Декабрь 2008
Ток-шоў
10 Декабрь 2008
Фокус
***
У сваім дзённіку Юрый Алеша напісаў , што чалавек, які займаецца фатаграфіяй, і оптык, і геаметр, і хімік, і мастак.
Час і лічбавая фатаграфія ўнесла невялікія карэктывы, замест хіміка ў фота прыйшоў электрык, праграміст і кампутаршчык, але геаметр, оптык і мастак засталіся.
Гэтак сама, як мастак павінен быць, і хімікам, і цесляром, і краўцом, але галоўнае – добрым фокуснікам ілюзіяністам, які артыстычна і нечакана з рукава можа выцягнуць свежае палатно з каляровым жывапісам. 
Адам Глобус і свежы нацюрморт, 09.12.2008.
9 Декабрь 2008
Анатоль і пластыкавая чарка
***
Анатоль зайшоў з бутэлечкаю, прайшоў на кухню і папрасіў чарку, як было не аднойчы. Спачатку Анатоль шырока раскінуўшы рукі абняў мяне па братэрскі. Любіў Анатоль абдымацца і цалавацца пры сустрэчах і на развітанне. Ягоны зычны барытон адразу запаўняў усю прастору пакоя. Я паставіў перад Анатолем акуратную маленькую пластыкавую чарку, якую захапіў у маскоўскім аэрапорце. Гэта было ў тыя гады, калі ўсе пілі, і пілі паўсюды, пілі шырока на працы, разняволена ў майстэрнях і ў выдавецтвах, крадком пілі ў цемры міліцэйскіх пастарункаў і салодка на свежым паветры ў скверыках на лавах, зацішна ў транспарце і смачна пры дарозе. Быў час, калі мы моцна пілі ў самалётах, а ў аэрапортах запасаліся джэнтльменскім наборам — бутэлькамі, бутэрбродамі і пластыкавымі чаркамі. Выпіваць пачыналі яшчэ ў Шарамудава, там у буфеце філіжанка кавы удвая даражэй за сотку тэкілы і бутэрброд з сёмгаю танней за бутэрброд з кілбасою. Станеш у чаргу за каваю, і язык не паварочваецца замаўляць каву па дзесяць – дванаццаць баксаў, бярэш тэкілу і набіраеш чарачак на дарогу, каб у самалёце не турбаваць сцюардэс і адкаркоўваць назапашанае яшчэ да ўзлёту. Адзіная далікатная рэч была ў Шарамудава — акуратная маленькая чарачка пад паўсотню гарэлкі, на тонкай ножцы, як на жаночым абцасіку шпільцы, зробленая з любоўю да моцных напояў. Такую далікатную маскоўскую чарачку я паставіў перад Анатолем.
–Я з пластыку ня п’ю гарэлку! Пастаў шклянку! –абурыўся Анатоль і пальцамі раструшчыў чарку на дробныя аскепкі, злосна, як быццам трушчыў ворага. Анатоль наліў паў шклянкі, выпіў адным глытком, нават крышку працверазеў, ненадоўга, на якое імгненне.
–Ніколі ня пі гарэлку з пластыку – сап’ешся! – у той дзень на развітанне сказаў Анатоль.
Я даўно кінуў піць ў маскоўскіх аэрапортах, цяпер там наліваюць гарэлку ў мутнае тоўстае шкло, але я замаўляю дарагую і не смачную каву. Гэта засталося нязменным — кава і зараз даражэй за тэкілу. Я часам успамінаю, што застаўся вінен Анатолю чарачку пад гарэлку са звонкага крышталю, згадваю ягоны зычны барытон і ягонае ўлюблёнае выслоўе: «Я хуею ад гэтых рускіх!»
8 Декабрь 2008
4 Декабрь 2008
фота
У Вільні набыў новы аб’ектыў і адразу адтэставаў на Чэславе.
Шкло Карл Цейс для Нікана (Carl Zeiss Makro-Planar 2/100) з прыемным страсвецкім дызайнам і мяккім малюнкам, цалкам механічнае, без аўтафокусу, маторчыкаў, ультразумаў, стабілізатараў, ды іншых фокусаў і прыбамбасаў, але я праз раз прамахваюся з факусіроўкаю. Як хутка прывыкла вока і рука да сучаснай аўтаматыкі. Трэба зноў перавучвацца. 
Чэслаў 25.11.2008.
2 Декабрь 2008
1 Декабрь 2008
кот
Днямі сабраўся выбудаваць нацюрморт з часнаком, але коцік сеў побач і з кадра не выходзіў. Ганяць ката немажліва, як і прымусіць пазіраваць, упарты, і жыве сваім лёгкім жыццём, ходзіць дзе хоча і робіць, што хоча. Згадаў, як днямі сяброўка
barilotti папракнула: мала вывешваю коціка, і зняў разам з катом. 
Кот і нацюрморт з перадкалядным часнаком. 

фотастудыя
У дадатак да папярэдняй нататкі невялікі фотарэпартаж з прэзентацыі фотастудыі Алены Адамчык. 
Ядзя і сябра Цéмрык Вéлeт. 







Мой даўні сябра Сяргей Мусіенка са старэйшым сынам.
30 Ноябрь 2008
фотастудыя
Ядзя ў фотастудыі
Учора Алена і Ядвіга Адамчыкі ладзілі прэзентацыю новай фотастудыі. Гасцей было, як на добрым вяселлі, чалавек пад шэсцьдзесят. З малымі і дарослымі дзецьмі, з банкірамі і мастакамі, паэтамі і палітыкамі, з вясёлымі суседзямі і вясельнымі генераламі. Пару гасцей не даехала, фотастудыя пад Мінскам у новабеларускай вёсцы Сёмкава. Зімовая дарога жахлівая, мы з братам самі блудзілі — чорт вадзіў па колу вакол Мінскага мора. Гадзін у восем чуў, што быў званок ад пары гасцей: “ Мы заблукалі, і ня ўяўляем, дзе мы знаходзімся …” Ядзя паехала некуды ў цемру ратаваць гасцей… Чым скончыліся тыя прыгоды, я не даведаўся. Дыскатэку ладзіў папулярны Лавр, але на танцы я не застаўся. Усё было на дзіва шыкоўна і болей за іншых адрываліся дзеці. Тут хацеў паставіць кропку , але згадаў, што правільна – адрываліся дзеці і ўнукі. 
Унучаты пляменнік Валодзя у новай бабулінай фотастудыі. Брат не нарадуецца ўнукам – малодшы Валодзя Адамчык добра малюе і сур’ёзна ставіцца да мастацтва, і да жыцця.




