Міраслаў Адамчык

18 Июнь 2010

Кот

Filed under: дзённік,дом,кот,нататка,фота — Міраслаў Адамчык @ 18:28


Кот і кветкі

Даўно не здымаў коціка.
Сабраўся здымаць півоніі і каток сам прыйшоў фатаграфавацца.

11 Март 2010

Кот

Filed under: дзённік,дом,кот,нататка — @ 18:27

Не куру амаль тры месяцы! Курыць яшчэ хочацца, але ў коціка прайшло вока, не слязіцца. А мы яго столькі мучылі лекамі і нават антыбіётыкамі!
Аказваецца вочы ў ката слязіліся з-за тытунёвага дыму.


Вясна на двары!



27 Декабрь 2009

Таццяна




Таццяна і кот.

23 Декабрь 2009

Кот і цацкі

Кот любіць паляваць, гуляцца і любіць цацкі, нават ёлачныя, цяпер палюе на шарыкі, адзін ужо кокнуў.












8 Октябрь 2009

прэзенты

Filed under: pr,дзённік,кот,нататка,фота — @ 18:31

За мінулы тыдзень атрымаў тры прыемных прэзента ад Вільні.

***
У віленскім выдавецтве VAGA выйшаў паэтычны зборнік “Druskininkai Poetic Fall 2009” з маімі хайку па беларуску, і ў перакладах Артураса Шыланскага на літоўскую і ангельскую мовы.

45.47 КБ

***
На паэтычным фэсце хайку — World Haiku Association Conference 2009, давялося чытаць вершы ў касцёле святой Кацярыны. Здымкі з маім выступленнем не атрымаліся, (выпадкова выключыў камеру), але застаўся ўспамін пра ўрачысты і святочны настрой!

***
І нечаканы падарунак атрымаў учора ад сябра Сяргея — скрыню выдатнага італьянскага віна! Вельмі кранула, бо разумею, што падарунак ад шчырага сэрца, і я цяпер ў разгубленасці, як-калі-чым аддзячыць. Пару бутэлек пакіну выпіць разам на Радзіме на нашае сяброўства! З доўгай дарогі шклянка чырвонага віна лепшы сродак зняць стому.

75.42 КБ

20 Сентябрь 2009

Гарбузы

Filed under: дзённік,дом,кот,фота — @ 21:38

Прыкмета восені? Не, не каштаны на асфальце, каштаны занадта па французску. Для мяне восень пачынаецца з залацістых гарбузоў, што прыязджаюць з лецішча на кухонныя падаконні.













3 Сентябрь 2009

Кот

Filed under: дом,кот,тэкстура,фота — @ 19:55

У ва мне лёгка ўжываюцца дзве супрацьлеглыя асобы, адна вечна незадаволеная сабою і недаацэньвае мае здольнасці, другая перабольшвае мае таленты і супакойвае незадаволенасці першай. Незадаволеная частка мяне – няшчасная і злосная, а шчаслівая – не разумная.

***
Толькі мой хатні кот з большага перакананы, што я магутны і велічны чалавек.




Яшчэ Гуглік любіць колкую і жорсткую асаку.

20 Август 2009

Купанне Гугліка

Filed under: дзённік,дом,кот — @ 20:32

***
Даўно не здымаў свайго коціка – не было нагоды. А сёння раніцаю вырашылі пакупаць ката, бо шастае па двару і з белага стаў шэрым. Таццяна лічыць, што ад ката пахне маім адэкалонам, мне раней, ад Гугліка пахла таццянінаю касметыкай, цяпер з вуліцы прыносіць пах пылу і глебы.




Пад катам вялікі рэпартаж пра купанне Гугліка.






































16 Август 2009

Фламенка

Filed under: дзённік,дом,кот,нататка — @ 22:53

***
Крызіс у Каталоніі першымі адчулі дзікія вулічны каты. Яшчэ летась было не падыйсці, а цяпер дастаткова пашуршаць пакецікам з кашэчаю ежаю, як з усіх шчылін збіраецца зграя вулічных коцікаў і так ласка вуркочуць, і танчаць фламенка, як быццам толькі нас і чакалі.




Таццяна і вулічныя коцікі.




1 Август 2009

Кот

Filed under: zoo,кот,нататка,фота — @ 18:46

Не раз чуў, быццам мой кот падобны да сурыката. Уважліва прыгледзіўся да сурыкатаў — нічога агульнага з маім катом не знайшоў. Гога на раз падушыў бы гэтых пясочных пацучкоў.




Сурыкаты.



Older Posts »

Powered by WordPress

Закрыть