***
На мой густ, дранікі з кабачка смачнейшыя за дранікі з бульбы. Дранікі з кабачка – восеньскія, а дранікі з бульбы – вясновыя, бо смачнейшыя са старой “крухмальнай” бульбы.
Сёння мама папрасіла завесці яе на дачу і памагчы сабраць ураджай часнаку. Я люблю маміны восеньскія нацюрморты: яблыкі, гарбузы, кабачкі, ды лук з часнаком.
Звычайны мамін восеньскі нацюрморт, кабачок з часнаком.


