Хрыстос на небе
***
Уразіла назіранне гностыкаў, якія лічылі, што Хрыстос, як узнёсся на неба, то парушыў размеркаванне сфераў, каб людзі перасталі звяртацца непасрэдна да зорак.
***
Уразіла назіранне гностыкаў, якія лічылі, што Хрыстос, як узнёсся на неба, то парушыў размеркаванне сфераў, каб людзі перасталі звяртацца непасрэдна да зорак.
***
Летам занатоўваў думкі ў папяровы блакнот, але не ўсё змагу перапосціць у ЖЧ, папера вытрымлівае ўсё, без спрэчак, тлумачэння і выбачэнняў. Цяпер перакананы, што дзённік шчыра весці можна адно на паперы, не публічна.
Кацярына і выстава, 2010.
З папяровага дзённіка
***
Недалёка ад дому дзіцячы сіроцкі прытулак лагернага тыпу, дзеці калючыя і навязлівыя, як дзядоўнік, падумалася, што дапамагаць дзіцячым прытулкам, як паліваць пустазелле, добры занятак для папулістаў палітыкаў.
Рыжскі наватвор дом Чарнагаловых, 2010.
***
Былі спадзяванні, што паўночная готыка зойме пачэснае мейсца сярод сімвалаў Латвіі, але чыноўнікі з Еўрасаюза параілі сканцэнтраваць намаганні ў рэстаўрацыі на двухпавярховай драўлянай местачковай архітэктуры і не паглыбляцца ў нямецкую чырвоную цэглу.
Атрымалі з Еўропы на саламяны капялюш, кашулю вышыванку і лапці замест лакавых ботаў.
1 верасня – час вяртацца з летніх вакацый за стол, да ўспамінаў пра сонца, мора і цяпло.
Успаміны пра Рыгу, 2010.
Нядаўна вярнуўся з мора, гэтым летам нарэшце па сапраўднаму ацаніў і палюбіў прахалодную Балтыку.
Балтыка, Юрмала, 2010. Пляменнік Макс і сабачка Тоні.
З усіх ня лічбавых гаджэтаў сённе самыя жыццёва важныя вентылятар і кандыцыянер, з напояў – шклянка простай вады.
Шклянка простай прахалоднай вады!
***
Раней у аўтамабілістаў была прыкмета, што калі вадзіла за баранкай ў шапцы, то сцеражыся – мудак на дарозе! Або партрэт Сталіна пад лабавым шклом, была і такая шоферская мода ў 80 –я гады мінулага стагоддзя.
Цяпер для сябе заўважыў новую прыкмету, калі на аўто на антэне ці яшчэ на якім цвічку боўтаецца георгіеўская стужка, то вадзіла дакладны мудак, і такому лепш саступаць дарогу, Бог веку прыбавіць!
Анрэй Плясанаў і нацюрморт Адама Глобуса, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск, праспект Незалежнасці-47) на адкрыцці выставы «Беларускі авангард 1980-1990 са збору Андрэя Плясанава», 22 чэрвеня 2010 года.
Powered by WordPress