Міраслаў Адамчык

23 Июнь 2009

Брат

Filed under: дом,нататка,фота — @ 22:51

Учора здымаў серыю новых прац Адама Глобуса, люблю я здымаць брата з новымі карцінамі!
Колер можна глянуць у ягоным ЖЧ.




Адам Глобус, 22.06.2009.

18 Июнь 2009

Цацкі

Filed under: дзённік,нататка,фота — @ 0:18

Сёння ўбачыў на праспекце палатку “Белкнігі”, а там ніводнай кнігі, адно гумовыя і пластыкавыя цацкі, машынкі, кубікі, мячыкі…
Падумаў, і кніга – папяровая цацка.




Саша і комікс.

11 Июнь 2009

Партрэт

Filed under: мінск,нататка,фота — @ 23:01

Не раз чую ад дзяўчат, што не трэба іх смяшыць перад камераю, быццам ім не да твару ўсміхацца і не ўпрыгожваюць усмешкі. Юля так сам прасіла не здымаць яе ўсмешку, а рабіць сур’ёзны партрэт. А на самой справе ўсміхаецца яна вельмі прыемна і абаяльна.




Юля

9 Июнь 2009

Вольга

З уласнага фатаграфічнага вопыту ведаю, што апранаць чалавека, куды складаней і марудней, чым распранаць, і адпаведна парадны партрэт зрабіць значна складаней за “ню”.




















6 Июнь 2009

Бягомль

Filed under: беларусь,нататка,фота — @ 20:12

***
Як кантрапункт Глыбокаму – Бягомль. Наколькі чысценькае і прыбранае Глыбокае, настолькі ж не дагледжаны Бягомль, як быццам не нашае мястэчка. Дарогі разбураныя, вядзецца нейкае вялае будаўніцтва — пасярод мястэчка выкапалі вялізны катлаван. На груду паўразбураны храм, у парослым бур’янам двары валяецца кінуты іржавы крыж… Сумнае відовішча.


5 Июнь 2009

Кот

Filed under: кот,нататка,фота — @ 22:29

У ката цячэ сляза і ён з раніцы мурзаты, як і ўсе вулічныя каты. Змучылі коціка рознымі лекамі, аналізы здавалі, дайшлі да цяжкіх антыбіётыкаў, памянялі трох ветэрынарных дактароў, а сляза цячэ. Медыцына бездапаможная.
Гога не надта скардзіцца, скача жвавы і вясёлы, ірвецца на вуліцу ў ясную пагоду. Але цікава, ці хто ведае якія народныя сродкі лячэння катоў? Мусіць, раней неяк лячылі хатняю скацінку без дактароў.








Глыбокае

Глыбокае – светлае, чыстае беларускае мястэчка. На груду стромкі баракальны касцёл, праз пляц баракальная праваслаўная царква з шыльдаю “Кляштар 17 ст….”
І яшчэ ў Глыбокім успамінаюцца лірычныя абразкі сябра Уладзімера — цёплыя і кранальныя.





Касцёл у Глыбокім










3 Июнь 2009

Мультыэкспазіцыя

Filed under: дзённік,нататка,фота — @ 22:32

Звычайна з гульнямі ў мульціэкспазіцыю нічога добрага не атрымліваецца — здымкі псуюцца, але пагуляцца хочацца ўсім пачаткоўцам фатографам.




Юля.

1 Июнь 2009

Архітэктура

Filed under: дзённік,нататка,фота — @ 23:50

Пад Мінскам на беразе Вячы нейкі бізнесовец адбабахаў палац не раўнуючы мінскі палац прафсаюзаў. Не перабольшваю. Чысты ампір, калоны з капітэлямі, класічны франтон, толькі без скульптур, але, думаю, каб не крызіс, то і скульптуры паставіў бы. Блізка, каб сфатаграфаваць, падыйсці немагчыма, з паўгектара агароджана плотам.
Сябра спытаў ў ахоўніка гмаху:
– Скажыце, гэта часам не этнаграфічны музей?
– Смяешся? Не, гэта новы рускі забадаў, — ветліва адказала ахова.




Мінскі палац прафсаюзаў на праспекце Незалежнасці.

31 Май 2009

Падарожжы

Filed under: дзённік,нататка — @ 0:31

Калі ўпамінаю Чэхію і Прагу, то думаю, што гэты горад, як і ўся Чэхія такія ж еўрапейскія, як са Швейка салдат — мундзір, рэмень і боты на сваіх месцах. Толькі Швейк прасветлены, добры і ясны, а Чэхія чорна-шэрая, замутнёная і злая.

« Newer PostsOlder Posts »

Powered by WordPress

Закрыть