***
Хоку Басё і
японскага віскі на
тры пальца… Вось
і ўсё, што шчыра люблю
з той усходняй культуры.

***
Эх, шкода, Басё
не пакаштаваў віскі
з выспы Хакайда.
***
Водар верасня,
у духоўцы сушацца
белыя грыбы.

Прывёз з лесу кошык баравікоў!
***
У Мінску спёка,
згадваю мора, жыву
успамінамі…

Італія, К’ёджа, 14.05.2010.
***
Праз тэтраподы
палячу ў блакіт за хвалямі
аблокаў.

Італія, К’ёджа, 14.05.2010.

***
Студзень, час гатаваць
гарбузовую кашу
з разынкамі….
***
Умерзлыя ў лёд
ружы на балконе
пражывуць да вясны!

***
Зімовы дэкор
лісце гінкга на лёдзе
рыхтык матылькі.

Сёння брат падарыў томік паэта вандроўніка Танэда Сантока, а я для сябе пераклаў і занатаваў пару радкоў з японца.
***
Вось-вось выпадзе зуб, а я ўсё ў дарозе.
***
Заўтра Новы год –
прыгажэй парэжу рэпку.
***
Сцу і струмень
кірую ў бок
адкуль чуецца джаз.

Часнык і верацяно.
***
Дубы на груду
патанаюць ў тумане.
Дарога ў Вільню.

***
Калядны настрой!
Люстраныя шарыкі
распакоўваю.

Аўтапартрэт з люстраным шарыкам.