Міраслаў Адамчык

17 Май 2009

Міраслаў Адамчык 2009-05-17 18:36:08

Filed under: беларусь,фота,хоку — @ 21:36

***
Парк Радзівілаў
над ракой Гарынь. Дубы –
наша ягамосць!




У вёсцы Манькавічы Столінскага раёну на беразе ракі Гарынь у 1885 годзе княгіняй Мар’яй Радзівіл быў закладзены пейзажны парк.




Рапс

***
Над полем рапсу
неба заўжды блакітнае,
нават у дождж.




Рапс, неверагодна гучыць, але мне сказалі, што з яго робяць траціл.

15 Май 2009

Прыпяць

Filed under: беларусь,фота,хоку — @ 21:32

На балоце пад
дубам казуля – кропля
на даляглядзе.




Сапраўды пад дубамі справа ледзь прыкметная карычневая кропка – казуля. З ракі нам яе добра было відаць, а на здымку яна ператварылася ў дробную кроплю.
Пад катам здымак крышку большага памеру.






14 Май 2009

Міраслаў Адамчык 2009-05-14 20:00:23

Filed under: дом,фота,хоку — @ 23:00

***
Да дому прынёс
пах сабачкі – трывожна
коцік закружыў.








12 Май 2009

На рацэ

Filed under: беларусь,фота,хоку — @ 22:37

***
Прыпяць. Пасярод
вербаў гучны ўсплёск вады!
Рыба ці бабёр?












Прыпяць

Filed under: беларусь,фота,хоку — @ 21:57

***
Палессе. Сярод
вербаў плыву па рацэ
з сонцам вітацца. .


3 Май 2009

Сліва

Filed under: фота,хоку — @ 21:55

***
Стаміўся… Выпіў
чарку гарэлкі дома…
Не адпусціла.




Сліва зацвіла ў садзе каля дома!

29 Апрель 2009

хоку

Filed under: дом,фота,хоку — @ 22:38

***
Сабраўся касіць
траву, але разуўся
і стаў басанож.




Айва ў двары.

Кот

Filed under: дом,кот,фота,хоку — @ 22:31

Кот ловіць пчалу –
трэ пысу і мяўкае,
плачацца з гора.




***
Хатні кот у двары ловіць усё, што рухаецца і лётае, не адрознівае матылька ад пчалы і чмяля. Пчолы добра джаляць, апухла лапа і пыса, але кот усё адно ўпарта кідаецца на ўсё, што ляціць. Думаў, пчолы навучаць ката баяцца. Не, кот — упарты, пасядзіць, акрыяе і зноў кідаецца на пчолаў. Стала шкода коціка, занёс у дом, чую зноў плача, — на шыбе злавіў і прыдушыў пчалу.

8 Апрель 2009

Кветка на падвоканні

Filed under: фота,хоку — @ 21:10

***
Чмель заляцеў у
вакно на кветку, вось-вось
заквітнее сад.


« Newer PostsOlder Posts »

Powered by WordPress

Закрыть