Міраслаў Адамчык

23 Ноябрь 2009

галубы

Filed under: zoo,дзённік,нататка,фота — @ 18:40

У якасці рэпетыцыі да здымкаў з дзяўчатамі асобна наздымаў белых галубоў.




Прыгожыя прыручаныя да чалавека пташкі.

Пад катам шмат птушак.














14 Октябрь 2009

Пташкі

Filed under: zoo,барса,дзённік — @ 21:32

Паўлін – прыгожая птушка з непрыемным голасам.




У Барселоне наздымаў дзіўных пташак, а ідэнтыфікаваць большасць не здолеў. Пад катам тры пташкі, якіх ня ведаю.











Чапля

Filed under: zoo,фота,хайку,хоку — @ 21:14

***
Шэрая чапля
са зламаным крылом і
восеньскі холад.


27 Август 2009

Птушкі

Filed under: zoo,барса,дзённік,нататка — @ 15:03

***
Аднойчы на моры ў порце ўбачыў, як біліся два качара за качачку. Біліся на смерць, адзін аднаму адкручваў галаву і хацеў зжэрці жыўцом. Каб качары мелі кіпцюры і вострыя дзюбы, то лілася б кроў. А качка цярпліва чакала поруч пераможца бойкі. Відовішча захоплівала, як рэальны трылер. Хутка перамагла сіла і маладосць, адзін качар скінуў другога ў ваду і тоўк дзюбаю ў голаў, покуль той не ўцёк на бяспечную адлегласць. А на другі дзень гэтая ж кумпанія з двух качараў і адной качкі зноў ціха мірна поруч боўталіся ў марскіх хвалях.

Готовимся к свадьбе

5 Август 2009

дзеці

Filed under: zoo,дом,тэкстура — @ 20:33

Сваячка расказала, як гэтым летам выправіла шаснаццацігадовую дачку на вучобу ў Англію. Давезла да аэрапорта, пасадзіла ў самалёт, а праз пару гадзін пачула званок ад дачкі:
–Мама, ёсць праблема, я ў аэрапорце ў Гатвіку, нагадай мне калі ласка, як выглядае мой чамадан… Якога колеру?… Дзе напісана «самсанайт»?…





Нават у дарослых аленяў ёсць нешта дзіцячае…

1 Август 2009

Цені ў моры

Filed under: zoo,нататка,тэкстура,фота — @ 19:08

***
Аднойчы на моры, а ў тыя гады яшчэ можна было заплываць за буі, цяпер ратаўнікі не дазваляюць плаваць далёка ў Міжземнае мора, я заплыў так далёка, што бераг ператварыўся ў тонкую ледзь бачную стужку. Я лёг на хвалю адпачыць, закінуў голаў да неба і адчуў велічную еднасць з прыродаю, мне было добра, як нешта таемнае паднялося з марской глыбіні і шурпатым целам ляпнула мяне за плечы. Тут я згадаў адну з маіх самых любімых кніг дзяцінства: “Цени в море” і ўсё, што я прачытаў пра кітоў, акул, скатаў і марскіх чарцей. Я азірнуўся ў спадзяванні ўбачыць марскую пачвару, але замест рыбіны, да маіх плячэй прыляпілася пакамечаная цэлафанавая торба. Замест палёгкі, мяне ахапіла расчараванне.





Дэльфіны



Кот

Filed under: zoo,кот,нататка,фота — @ 18:46

Не раз чуў, быццам мой кот падобны да сурыката. Уважліва прыгледзіўся да сурыкатаў — нічога агульнага з маім катом не знайшоў. Гога на раз падушыў бы гэтых пясочных пацучкоў.




Сурыкаты.



31 Июль 2009

Птушкі

Filed under: zoo,барса,нататка,фота — @ 23:03

Раней, гадоў 10-15 таму, ноччу па Січызу лёталі кажаны, цяпер шмат папугаяў і дзікіх галубоў, а кажаны звяліся.




Здаецца, удод.

Я не надта умею здымаць птушак, і не маю спецыяльнага шкла, але некалькі дзіўных птушак наздымаў у Барселоне.






Powered by WordPress

Закрыть