Міраслаў Адамчык

9 Декабрь 2008

Анатоль і пластыкавая чарка

Filed under: гарэлка,фота — @ 23:44

***
Анатоль зайшоў з бутэлечкаю, прайшоў на кухню і папрасіў чарку, як было не аднойчы. Спачатку Анатоль шырока раскінуўшы рукі абняў мяне па братэрскі. Любіў Анатоль абдымацца і цалавацца пры сустрэчах і на развітанне. Ягоны зычны барытон адразу запаўняў усю прастору пакоя. Я паставіў перад Анатолем акуратную маленькую пластыкавую чарку, якую захапіў у маскоўскім аэрапорце. Гэта было ў тыя гады, калі ўсе пілі, і пілі паўсюды, пілі шырока на працы, разняволена ў майстэрнях і ў выдавецтвах, крадком пілі ў цемры міліцэйскіх пастарункаў і салодка на свежым паветры ў скверыках на лавах, зацішна ў транспарце і смачна пры дарозе. Быў час, калі мы моцна пілі ў самалётах, а ў аэрапортах запасаліся джэнтльменскім наборам — бутэлькамі, бутэрбродамі і пластыкавымі чаркамі. Выпіваць пачыналі яшчэ ў Шарамудава, там у буфеце філіжанка кавы удвая даражэй за сотку тэкілы і бутэрброд з сёмгаю танней за бутэрброд з кілбасою. Станеш у чаргу за каваю, і язык не паварочваецца замаўляць каву па дзесяць – дванаццаць баксаў, бярэш тэкілу і набіраеш чарачак на дарогу, каб у самалёце не турбаваць сцюардэс і адкаркоўваць назапашанае яшчэ да ўзлёту. Адзіная далікатная рэч была ў Шарамудава — акуратная маленькая чарачка пад паўсотню гарэлкі, на тонкай ножцы, як на жаночым абцасіку шпільцы, зробленая з любоўю да моцных напояў. Такую далікатную маскоўскую чарачку я паставіў перад Анатолем.
–Я з пластыку ня п’ю гарэлку! Пастаў шклянку! –абурыўся Анатоль і пальцамі раструшчыў чарку на дробныя аскепкі, злосна, як быццам трушчыў ворага. Анатоль наліў паў шклянкі, выпіў адным глытком, нават крышку працверазеў, ненадоўга, на якое імгненне.
–Ніколі ня пі гарэлку з пластыку – сап’ешся! – у той дзень на развітанне сказаў Анатоль.

Я даўно кінуў піць ў маскоўскіх аэрапортах, цяпер там наліваюць гарэлку ў мутнае тоўстае шкло, але я замаўляю дарагую і не смачную каву. Гэта засталося нязменным — кава і зараз даражэй за тэкілу. Я часам успамінаю, што застаўся вінен Анатолю чарачку пад гарэлку са звонкага крышталю, згадваю ягоны зычны барытон і ягонае ўлюблёнае выслоўе: «Я хуею ад гэтых рускіх!»


8 Декабрь 2008

Снег

Filed under: дзённік,нататка — @ 19:15

Раніцаю тонкі як папера сняжок абцярушваў і забельваў краявіды, але я падумаў, што ўсе мае развагі пра мароз, зіму і снег, гэта развагі чалавека, які выйшаў з цёплага дому, чалавека ў зімовым паліто, які ад снегу настаўляе каўнер з фура.

У кожнай трубе дрэмле жалобны марш…

Filed under: грэгерыя,тэкстуры,фота — @ 15:35











7 Декабрь 2008

Хатнія сушы.

Filed under: дом — @ 22:43

Даўно не пісаў на кулінарныя тэмы.

64.97 КБ

Нядаўна ў Вільні навучыў Чэслава хутка круціць беларускія сушы, або сушы па хатняму.
Замест рысу – тонкі лаваш, мяккі плаўлены сыр, кроп і пятрушка, гурок і рыба.
Лаваш намазаць плаўленым сырам, рыбу і гурок нарэзаць тонкімі стужкамі, і выкласці на лаваш, дадаць кром і пятрушку, скруціць у трубачку і нарэзаць крышку наўскос.
Гатаваць пяць хвілін, а есці смачна.

51.93 КБ

53.97 КБ

5 Декабрь 2008

дзённік

Filed under: дзённік,нататка — @ 21:09

***
Пісьменнік, у адрозненні да фатографа, ня можа спаслацца на кепскае святло.

***
Сёння раніцаю сабраўся падстрыгчы галінкі слівы ля дома, але моцны дождж прагнаў з вуліцы і я адклаў стрыжку на выходныя. Я ведаю, што стрыжанае фруктовае дрэвы не плоданасіць, а я кожную восень стрыгу сліву. Дзіўна тое, што вясною я буду чакаць сліў на дрэве. Слівак ня будзе, я натуральна расстроюся, а ўвосень зноў падстрыгу дрэўца. Мусіць, стрыжаныя дрэвы я люблю болей за кіслыя фрукты.

***
Сапраўдная любоў прыходзіць тады, калі спускаешся з нябёсаў і любіш не тонкія абдымкі галінкамі, а пачынаеш любіць каранямі, пад зямлёю.

4 Декабрь 2008

фота

Filed under: нататка,фота — @ 21:56

У Вільні набыў новы аб’ектыў і адразу адтэставаў на Чэславе.
Шкло Карл Цейс для Нікана (Carl Zeiss Makro-Planar 2/100) з прыемным страсвецкім дызайнам і мяккім малюнкам, цалкам механічнае, без аўтафокусу, маторчыкаў, ультразумаў, стабілізатараў, ды іншых фокусаў і прыбамбасаў, але я праз раз прамахваюся з факусіроўкаю. Як хутка прывыкла вока і рука да сучаснай аўтаматыкі. Трэба зноў перавучвацца.




Чэслаў 25.11.2008.

З натуры

Filed under: гарэлка — @ 17:34

Радасць успамінаў
***
Заўважыў, з якой радасцю і шчырым натхненнем ў выдавецтвах разважаюць пра футбол, дарэчы, як і ў кансерваторыі. Заводзяцца, смяюцца, радуюцца, як дзеці…
У выдавецтве пра літаратуру, як папу пра Бога — адно настрой псаваць, затое ў царкве з боскім натхненнем і радасцю разважаюць пра салодкае віно, мёд і пчолаў.
Пагаварыць адкрыта з захапленне пра мастацтва і літаратуру болей за іншых любяць міліцыянты: “ Бля буду, кніжку прачытаў, мужык дваццаць гадоў адседзеў, уцёк і ўсім адпомсціў. Граф Мантэкрыста называецца! “. І шчырая радасць, без пакут і сумненняў. Як і школьныя настаўнікі, між сабою міліцыянты і настаўнікі вельмі падобныя, памяняй месцамі сярэднестатыстычнага школьнага настаўніка з міліцыянтам — ніхто не заўважыць. Адно, у настаўнікаў у мове крышку менш мацюкоў.
Сяляне заўсёды ахвотна з усмешкаю разважаюць пра горад: “О каб мне далі мільён зарплаты, то я б жыў у вашым горадзе, а без мільёну, што ў горадзе рабіць! “
Весела пра сэкс і жанчын расказваюць інваліды, асабліва ў бальніцах.
Мастакі ня любяць разважаць пра мастацтва, напружваюцца, зацінаюцца, заікаюцца, а з асалодаю гаворыць пра аўтамабілі, фотакамеры і ўласныя падарожжы. “ Як я летам на машыне латашыў закінутыя хутары! О – назбіраў матэр’ялу! Драўлянае кола ад драбін цяпер на кірмашы 50 баксаў каштуе! ” Такія вясёлыя мастацкія назіранні.
Гісторыкі звычайна пачынаюць радасна ўсміхаюцца, калі размова заходзіць пра смерць і пакуты. “ А галовы паадразалі і ў бочках засалілі! “ Гэта прамаўляеца з патаемным смакам і радасцю. Ветлівыя з твару, прыязныя і добразычлівыя да чужой бяды. Развітваюцца і ціхенька ідуць страчыць даносы.
Палітыкі і журналісты аднолькава няшчырыя людзі, гавораць пра ўсё з газетным радыйным-медыйным імпэтам, але шчыра смяюцца адно з баянаў — старых анекдотаў.
Спартоўцы, відаць, адзіныя людзі, якія ў сур’ёз успрымаюць журналістаў і з здавальненнем глядзяць тэлевізар і чытаюць газеты.
Вайскоўцы з радасцю ўпамінаюць колькі сустрэлі на дарозе добрых людзей! “ А як не сустрэць добрага чалавека, калі ў мяне было пару пляшак гарэлкі! “
Пісьменнікі пра кнігі амаль не гавораць – выданні, перавыданні, прэміі, звані… Каму далі народнага, каму не далі… Паб’юцца! Не айс! Айс – пра рыбалку, грыбы, скварку і чарку!
У багатых, як і ў бедных ня йдзе размова пра грошы. “Грошай няма і кропка!” Затое добра ідуць развагі пра шчаслівае дзяцінства, маленства, той час, калі ўсе былі роўныя і аднолькавыя.
Супрацоўнікі АН вельмі радуюцца, калі здымаюць з працы начальства.
Філосафы і навукоўцы пра мацюкі ў літаратуры і парнуху ў мастацтве.
Дызайнеры пра зямлю і сельскую гаспадарку.
Блогеры пра кефір.
Праграмісты пра катоў, дызайнераў і фатаграфію.
Офісны планктон – пра святы, выходныя і адпачынак.
Дзеці пра зброю і грошы.
Блазны пра Бога.

2 Декабрь 2008

Снег

Filed under: фота,хоку — @ 20:56

***
Гурба снегу на
шашы? Сумёт? Не… Белы
замерзлы аўто.



1 Декабрь 2008

кот

Filed under: кот,фота — @ 23:37

Днямі сабраўся выбудаваць нацюрморт з часнаком, але коцік сеў побач і з кадра не выходзіў. Ганяць ката немажліва, як і прымусіць пазіраваць, упарты, і жыве сваім лёгкім жыццём, ходзіць дзе хоча і робіць, што хоча. Згадаў, як днямі сяброўка [info]barilotti папракнула: мала вывешваю коціка, і зняў разам з катом.




Кот і нацюрморт з перадкалядным часнаком.







фотастудыя

Filed under: фота — @ 0:41

У дадатак да папярэдняй нататкі невялікі фотарэпартаж з прэзентацыі фотастудыі Алены Адамчык.

_DSC6222

Ядзя і сябра Цéмрык Вéлeт.



_DSC6149

_DSC6211

_DSC6230

_DSC6186

_DSC6152

_DSC6190

_DSC6172

_DSC6237

Мой даўні сябра Сяргей Мусіенка са старэйшым сынам.

« Newer PostsOlder Posts »

Powered by WordPress

Закрыть